Ганна Тэрэзія Маргарэт (Грэта) Юхансан (; — ) — шведская спартсменка, плыўчыха, заваявала залаты медаль на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года.
Біяграфія Нарадзілася і вырасла ў Стакгольме. Яе бацька працаваў кансьержам. Грэта 7 гадоў вучылася ў «Klara folkskola», дзе лічылася добрай вучаніцай. З дзяцінства выяўляла цікавасць да плавання, у 1905 годзе атрымала дазвол на заняткі плавання ў стакгольмскім басейне «Strömbadet». Па скачках у ваду з трампліна трэніравалася ў Ліза Рэгнел, у 1908 годзе выйграла свае першыя спаборніцтвы па скачках з трампліна.
На летніх алімпійскіх гульнях 1912 года заняла першае месца на спаборніцтвах па скачках у ваду, стаўшы тым самым першай шведкай — залатым алімпійскім медалістам. Пасля перамогі яна ў 1913 годзе стала трэнерам па плаванні.
Грэта выйшла замуж за прафесійнага плыўца і трэнера Эрнста Брандстэна, які таксама ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях-1912 і заняў 7-е месца, і разам з ім эмігравала ў ЗША, дзе ўнесла вялікі ўклад у развіццё водных відаў спорту.
У 1973 годзе Грэта Юхансан разам з мужам уключана ў Залу славы сусветнага плавання.
Зноскі
Катэгорыя:Плыўцы Швецыі Катэгорыя:Скакуны ў ваду Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках у ваду Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года Катэгорыя:Скакуны ў ваду на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года