Юрый Максімавіч Абухоўскі (нар. , в. Жытомля, Скідзельскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі геамарфолаг, ландшафтазнавец. Доктар геаграфічных навук (1998), прафесар.

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Геаграфія», 1967), Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Фізічная геаграфія, геахімія і геафізіка ландшафтаў», 1976).

Працаваў у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце (1967—1980), Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі (1981—2003), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2003, геаграфічны факультэт, кафедра геадэзіі і картаграфіі, дацэнт, у 2003—2013 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: дыстанцыйная ландшафтная індыкацыя; тэматычнае картаграфаванне.

Узнагароды Прэмія АН Беларускай ССР (1990).

Літаратура Ландшафтная индикация : учебное пособие для студентов вузов по географическим специальностям / Ю. М. Обуховский. — Минск, 2008. Ландшафтная индикация четвертичных отложений и почв Припятского Полесья / Ю. М. Обуховский. — Минск, 1990. Абухоўскі Юрый Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 328. Обуховский Юрий Максимович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 507. Обуховский Юрий Максимович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч. ]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 171—172.