Соня Альдэн (, нар. ) — шведская спявачка, аўтар песень.
Біяграфія Скончыла школу Adolf Fredriks Musikklasser у Стакгольме. У 2006, 2007 і 2012 гадах прымала ўдзел у музычным фэсце Melodifestivalen. Таксама выступіла аўтарам песні «Night of Passion» хард-рок гурта The Poodles, які ўдзельнічаў у Melodifestivalen у 2006 годзе.
Супрацоўнічала з іншымі вядомымі шведскімі спявачкамі, такімі як Shirley Clamp і Sanna Nielsen.
Дыскаграфія
Альбомы Till dig (2007) Under mitt tak (2008) I gränslandet (2012) I andlighetens rum (2013 года) Jul i andlighetens rum (2014) Meningen med livet (2017)
Спасылкі
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швецыі