Рай () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Геаграфія Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 1,5 км на поўдзень ад аўтамагістралі Арол — Віцебск і за 6 км на паўднёвы захад ад Смаленска. Насельніцтва — 132 жыхары (2007). Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Спасылкі Рай/Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)