Ва́грыя () — паўвостраў на ўсходзе германскай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Найвышэйшы пункт Вагрыі — Бунгсберг (168 м), дзе размешчана старажытная крэпасць. Назва ўзнікла не пазней за пачатак 8 ст. і мае славянскія карані.
У Сярэднявеччы Вагрыя — тэрыторыя паміж Балтыйскім морам, рэкамі Травэ і Свянцінай і востравам Фэмарн, населеная славянскім племем ваграў, якая з 10 ст. падверглася спусташальным набегам нямецкіх феадалаў і была захопленая імі ў 1139 г.Гладкий В. Д. Славянский мир I—XVI века. Энциклопедический словарь. М., Центрополиграф, 2001. С. 80..
Сёння Вагрыяй звычайна называюць толькі Ольдэнбургскі паўвостраў (Oldenburgische Halbinsel) ва Усходнім Гольштэйне. Замак Вагрыр займаў цэнтральнае месца ў Ольдэнбургу (тады ён называўся Starigard, або «Стары замак»); валы ўсё яшчэ існуюць.
Катэгорыя:Геаграфія Германіі Катэгорыя:Шлезвіг-Гольштэйн