Стабна () — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 128 жыхароў (2007).

Назва Назва вёскі ад назвы рэчкі Стабна (прыток Дняпра), на якой паселішча знаходзіцца. Рачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 209..

Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на поўнач ад Смаленска, ля аўтадарогі Смаленск — Холм — Дзямідаў, на правым беразе ракі Стабна. Уваходзіць у склад Стабенскага сельскага паселішча. Аўтобусныя зносіны са Смаленскам.

Эканоміка Аптэка, Смаленская цэнтральная раённая бальніца, санаторый-прафілакторый Смаленскага аўтаагрегатнага завода, крамы. Смаленская мытня, склады часавага захоўвання.

Славутасці Абеліск на брацкай магіле 72 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг. Скульптура на брацкай магіле 650 воінаў Савецкай Арміі, загінулых у 1941—1943 гг. Абеліск на магіле партызанкі Лідзіі Младавай, загінулай у 1942 годзе.

Спасылкі Стабна/Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)