Павел Іванавіч Ткачо́ў (, с. Скадаінаўка, Каменскі раён, Растоўская вобласць, Расія — , Мінск) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1981), прафесар (1982). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1964), Саюза журналістаў Беларусі.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне журналістыкі, 1955; аспірантура, 1967).
Працаваў у газеце «Зорька» (з 1955, загадчык аддзела пісем), «Піянер Беларусі» (1960—1964, адказны сакратар), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1967, філалагічны факультэт, кафедра рускай класічнай літаратуры, з 1969 — загадчык кафедры, адначасова ў 1981—1986 — дэкан факультэта журналістыкі).
Навуковыя інтарэсы: пытанні мастацкай літаратуры і публіцыстыкі; памфлет і сатыра.
Узнагароды Узнагароды: званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1983), нагрудны знак «Отличник высшего образования СССР» і інш.
Крыніцы
Літаратура Памфлетное наследие Ярослава Галана и традиции М. Горького : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / П. И. Ткачев. — Минск, 1967. Ткачоў Павел Іванавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 600.
Ткачев Павел Иванович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Мінск, 1982. — Т. 5. — С. 627. Ткачоў Павел // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 90—93.
Ткачоў Павел Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 276—277.
Спасылкі Павел Ткачёв (1930—1998). Профессор филологии, писатель
Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дэканы факультэта журналістыкі БДУ