Соф’іна () — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Хохлаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 14 жыхароў (2007).
Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 10 км на паўднёвы захад ад Смаленска, за 4 км на поўдзень ад аўтадарогі Арол — Віцебск, на беразе ракі Лубня. За 8 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Дачная-2 на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)