Алена Альбертаўна Скрыпель — беларуская прадпрымальніца, старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі (з 2014 года).

Біяграфія Працавала ў банкаўскім сектары. У 1992 годзе звольнілася з пасады начальніка валютнага ўпраўлення БеларусбанкаСделано в Беларуси. Продовольственный ретейл: от Захарова до Нерози и закат «красной эпохи» .

З’яўляецца дырэктарам ТАА «Беламаркет Хелена Валеры», якому належыць аднайменная сетка магазінаў бяспошліннага гандлю.

У лістападзе 2014 года абрана старшынёй Беларускай асацыяцыі гімнастыкі па прапанове віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова.

Муж — Аляксандр Беражны. Сын — Валерый, выпускнік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Узнагароды ганаровая грамата Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2018).

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі