Магдалена Форсберг (; нар. , Эрншэльдсвік), народжаная Валін () — шведская біятланістка і лыжніца.
Шасціразовая чэмпіёнка свету па біятлоне. Адзіная 6-разовая ўладальніца жаночага Кубка свету па біятлоне. Двухразовы бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2002 года. Завяршыла кар’еру пасля сезона 2001/02 непераможнай, заваяваўшы не толькі вялікі Кубак свету, але і ўсе чатыры малыя Кубкі. Уладальніца рэкорду чэмпіянатаў свету па біятлону сярод жанчын па колькасці медалёў у асабістых дысцыплінах (12).
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Лыжнікі Швецыі Катэгорыя:Біятланісты Швецыі