Трэнчынскі ўніверсітэт Аляксандра Дубчака — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Трэнчыне.
Агульная характарыстыка Установа названа ў гонар чэхаславацкага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Аляксандра Дубчака і надае вышэйшую адукацыю ўніверсітэцкага тыпу на 4 факультэтах. Яна забяспечвае адукацыю па шырокім спектры навуковых дысцыплін, арыентаваных на інжынерную справу, тэхналогіі, менеджмент, ахову здароўя і паліталогію на ўсіх узроўнях адукацыі. Напрамкі навучання ва ўніверсітэце таксама арыентаваныя на гуму, тэкстыль і металы, звязаныя з кіраваннем прамысловымі сістэмамі, базавымі тэхналогіямі вытворчасці ў матэрыялазнаўстве, а таксама ў сферы прамысловага і тэкстыльнага дызайну і праектавання, уключаючы навукова-даследчую дзейнасць у галіне эксперыментальнай ацэнкі фізіка-механічных і хімічных уласцівасцяў матэрыялаў, колькаснага аналізу і тэхналагічных працэсаў. Часткай адукацыі ўніверсітэта з’яўляецца таксама падрыхтоўка медыцынскіх кадраў для аказання сястрынскай дапамогі і развіцця сястрынскай практыкі па ўсіх яе напрамках, уключаючы лабараторныя метады даследавання з выкарыстаннем найноўшых сістэм, а таксама самастойнае ажыццяўленне мерапрыемстваў у галіне медыцынскай рэабілітацыі, курорталогіі і фізіятэрапіі.
Структура Факультэт прамысловых тэхналогій Факультэт сацыяльна-эканамічных адносін Факультэт аховы здароўя Факультэт спецыяльных тэхналогій Цэнтр кампетэнцый па шкле Агульнаўніверсітэцкая кафедра паліталогіі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Славакіі Катэгорыя:Трэнчын