Таццяна Міхайлаўна Каламійцава (, Санкт-Пецярбург — , Мінск) — савецка-беларуская дырыжор, першая жанчына-дырыжор у БССР. Народная артыстка БССР (1964)Белорусский балет в лицах / Ю. М. Чурко. — Минск, 1988. — C. 167—170.
Біяграфія Вучылася ў Адэскай кансерваторыі па класе дырыжыравання, пачынала свой прафесійны шлях дырыжорам-асістэнтам ў дзяржаўным сімфанічным аркестры СССР.
Таццяна Каламійцава прыбыла ў Мінск адразу пасля вызвалення горада ад акупантаў у 1944-мhttps://minsknews.by/pervoj-v-sssr-zhenshhine-dirizheru-tatyane-kolomijczevoj-2-avgusta-ispolnilos-by-105-let/ . Тут яе запрасілі працаваць дырыжорам у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Яна кіравала шматлікімі пастаноўкамі, у ліку якіх опера «Трубадур» (Д. Вердзі), опера «Пікавая дама», балеты «Шчаўкунок» і «Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага. Яна часта дырыжыравала і прадстаўленнямі беларускіх творцаў — напрыклад, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова, «Выбранніца» Я. Глебава, «Алеся» (Я. Цікоцкага).https://bis.nlb.by/ru/documents/128662
Таццяна Міхайлаўна запомнілася многім, таму што яна была першай жанчынай-дырыжорам у СССР. У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета да гэтага часу ідзе опера Джакама Пучыні «Мадам Батэрфляй» у пастаноўцы гэтай легендарнай жанчыны.
Тэатральныя пастаноўкі Оперы: «Яўген Анегін» (П. Чайкоўскі) «Пікавая дама» (П. Чайкоўскі) «Алеся» (Я. Цікоцкі) «Трубадур» (Д. Вердзі) «Любоўны напой»(Г. Даніцэці) Балеты:Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2002. — Т. 1. — С. 432 «Папялушка»(С. Пракоф’еў) «Шчаўкунок» (П. Чайкоўскі) «Лебядзінае возера» (П. Чайкоўскі) «Выбранніца» (Я. Глебаў) Аперэты: «Лятучая мыш»(І. Штраус)
Узнагароды Народная артыстка БССР (1964). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Спасылкі
Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі