Мікалай Уладзіміравіч Рума́к ( — ) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1988), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Хойна (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1967 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, дзе вучыўся ў аспірантуры, займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. З 1978 года на пасадзе загадчыка аддзела, з 1990 года — намеснік дырэктара інстытута па навуковай працы. Адначасова з 1988 года прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 1994—1995 гадах на пасадзе старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац у галіне мікраэлектронікі, па распрацоўцы тэхналогіі вырабу інтэгральных мікрасхем, сінтэзу шматслойных кампазіцый метал-дыэлектрык-паўправаднік, распрацоўцы метадаў стварэння высакаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў. Выканаў комплекс работ па развіццю тэорыі акіслення паўправаднікоў, даследаванню прыроды ўзаемадзеяння патокаў атамаў, іёнаў і выпраменьвання з паверхні цвёрдага цела. Аўтар каля 200 навуковых працСтанкевіч К. А. 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча РУМАКА. Сааўтар манаграфій «Зарядовые свойства МОП-структур» (1980), «Диэлектрические плёнки в твёрдотельной микроэлектронике»(1990).
Сярод апублікаванага: Система кремний — двуокись кремния в МОП-структурах / Н. В. Румак; ред. В. М. Колешко; АН БССР, Физико-технический институт. — Мн.: Наука и техника, 1986. Диэлектрические плёнки в твердотельной микроэлектронике / Н. В. Румак; под ред. В. Е. Борисенко; АН БССР, Физико-технический институт. — Мн. Навука і тэхніка, 1990. Процессы саморегулирования при создании многослойных структур / Н. В. Румак, В. В. Хотько, С. С. Васильев // Доклады Академии наук БССР. 1990. Т. 34, № 8. Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года а стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі і арганізацыю высокарэнтабельнай вытворчасці нізкапарогавых вялікіх інтэгральных схем камплементарных метал-вокісел-паўправаднік-структурах.
Літаратура
Спасылкі Вучоныя Беларусі: Румак, Мікалай Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук; мікраэлектроніка; 1941—1995) Станкевіч К. А. 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча РУМАКА // Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Мікалай Уладзіміравіч Румак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ