«Пагоня» — газета на беларускай мове. Выходзіла з 29 ліпеня па 31 снежня 1920 года як орган Міністэрства беларускіх спраў урада Літвы ў Вільні i Коўне. За час існавання выйшла 18 нумароў. Газета пісала пра падзеі ў Беларусі, на літоўска-польскім фронце, ва Усходняй Еўропе. Трымалася ідэі літоўска-беларускага супрацоўніцтва. Рэдакцыя размяшчалася ў Коўне па вул. Міцкевіча, 13а

Спасылкі «Паго́ня» (1920) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ( Маркевіч М. Інфармацыя перад усім // Пагоня [Эл. выд.]. — .

Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:1920 год у Літве Катэгорыя:Газеты Каўнаса Катэгорыя:Міністэрства беларускіх спраў Літвы