Гміна Бяроза-Картузская () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1932 года ў Палескім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў Бярозе-Картузскай, якая з’яўлялася асобнай гарадской гмінайGłówny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
У міжваенны перыяд гміна ўваходзіла ў склад Пружанскага павета Палескага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VIII — Województwo Poleskie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1924. 22 студзеня 1926 года ў склад гміны Бяроза-Картузская перададзена частка тэрыторыі гмін Равяцічы і Сялец.
1 красавіка 1932 гміна скасавана, яе тэрыторыя ўключана ў склад гмін Малеч i Сялец, а таксама новаўтворанай гміны Сігневічы.
Катэгорыя:Гміны Пружанскага павета Катэгорыя:Зніклі ў 1932 годзе