Марфа Рабкова (нар. ) — беларуская праваабаронца, палітычная зняволеная.

Біяграфія У 2012 годзе Марфа Аляксандраўна Рабковаhttps://spring96.org/be/news/108969 паступіла ў БДПУ імя Максіма Танка, але ў 2016 годзе змушана была забраць дакументы. Гэта было звязана з акцыяй каля ўніверсітэту падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года, калі Марфу затрымалі. У 2017 годзе яна спрабавала аднавіцца ў Магілёўскім універсітэце імя А. Куляшова, але беспаспяхова. У 2017 годзе паступіла ў ЕГУ на спецыяльнасць «міжнароднае права».

Каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны». Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Марфа Рабкова збірала сведчанні пра катаванні і гвалт у адносінах да грамадзян.

Была затрыманая 17 верасня 2020 года, у кватэры быў праведзены ператрус. Абвінавачана ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). 19 верасня яе перавялі з ІЧУ ў СІЗА-1 у Мінску. 23 лістапада 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяла Агнешка Бругер, дэпутатка Бундэстага. 11 лютага 2021 года Марфе Рабковай прад’явілі новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варажнечы да ўлады групай нявысветленых асоб) і ч. 2 арт. 285 КК (удзел у злачыннай арганізацыі), паводле якой ёй пагражае да 12 год пазбаўлення волі.

У падтрымку Марфы Рабковай і з патрабаваннем яе неадкладнага вызвалення выказаліся міжнародныя праваабарончыя арганізацыі: Amnesty International, , Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (партнёрства і ).

Разам з арыштаванымі калегамі па «Вясне» Леанідам Судаленкам, Таццянаю Ласіцаю, Андрэем Чапюком вясной 2021 года атрымала , узнагароду ў галіне правоў чалавека, за 2020 год.

За час зняволеня ёй некалькі разоў мянялі абвінавачанне. 6 верасня 2022 года быў вынесены прысуд Марфе: 15 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 700 базавых велічынь (22 400 беларускіх рублёў, ці больш за 8 800 долараў). 28 лютага 2023 года ў Вярхоўным судзе быў вынесены канчатковы прысуд — 14 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Выйшла са зняволення 19 сакавіка 2026 года, вывезена з Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі Старонка Марфы Рабковай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Праваабарончы цэнтр «Вясна»