Каця Вінтэр (, , , Швецыя) — шведская актрыса. Найбольш вядомая па ролі Катрыны Крэйн у тэлесерыяле «Сонная Лагчына».
Біяграфія Нарадзілася ў Стакгольме і пераехала ў Лондан у раннім дзяцінстве.
Неўзабаве пасля таго, як Вінтэр пераехала ў ЗША, яна атрымала ролю ў фільме «Арэна» з Келанам Латсам і Сэмюэлам Л. Джэксанам. У 2012 годзе Вінтэр далучылася да акцёрскай групы тэлесерыяла «Дэкстэр» з перыядычнай роляй украінскай стрыптызёршы Надзі, якая працуе ў маямскім клубе. У 2013 годзе атрымала пастаянную ролю Катрыны Крэйн у тэлесерыяле «Сонная Лагчына».
З чэрвеня 2013 года Каця была замужам за музыкантам Джэсі Глікам, у лютым 2016 года падала на развод.
Выбраная фільмаграфія Год Назва на беларускай Назва на англійскай Роля Заўвагі 2005 Шторм Storm дзяўчына ў бары 2009 Непрыбраныя ложкі Unmade beds Ханна 2011 Арэна Arena Міла відэа 2012 Марская паліцыя NCIS Ава Баранскі эпізод Дэкстэр Dexter Надзея 9 эпізодаў 2013-15 Сонная Лагчына Sleepy Hollow Катрына Крэйн 27 эпізодаў 2013 Раздзел Баншы Banshee Chapter Ганна Роланд 2015 Рыцар кубкаў Knight of Cups Кейт 2017 Негатыў Negative Наталі
Катэгорыя:Актрысы Швецыі