Ева Меландэр (швед. Eva Melander; нар. , Еўле) — шведская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання.
Біяграфія Нарадзілася 25 снежня 1974 года ў Еўле. З 1998 па 2002 год вучылася ў тэатральнай школе Мальмё. Грала ў Каралеўскім драматычным тэатры, гарадскім тэатры культуры Стакгольма і тэатры Рыксен.
Дэбютавала на тэлебачанні ў 2004 годзе. Найбольшую вядомасць ёй прынеслі ролі ў фільмах «Себэ» (2010) і «Зграя» (2015).
Узнагароды прэмія «Залаты жук» (2016) прэмія «Залаты жук» (2019)
Катэгорыя:Актрысы Швецыі