Дурата Дора (; , Нюрнберг, Баварыя) — косаўская спявачка і аўтарка песень.
Біяграфія Дурата Муртуры нарадзілася 24 снежня 1992 года ў албанскай сям’і ў НюрнбергуDhurata Dora. Дурата хадзіла ў пачатковую школу ў нямецкім горадзе Фюрт і пачала спяваць у юнацтве, узяўшы псеўданім Дурата Дора. Яе музычная кар’ера стартавала ў Косава, дзе ў 2011 годзе быў выпушчаны яе першы сінгл і музычнае відэа «Vete kërkove». Пасля поспеху дэбютнага сінгла ў 2012 годзе выйшаў яе сумесны сінгл з косаўскім музыкам і прадзюсарам Донам Арбасам «Get Down». Песня аказалася яшчэ больш папулярнай, чым «Vete kërkove». У наступным годзе быў выпушчаны сінгл «I Like Dat», а летам таго ж года з’явіўся хіт «Edhe Pak», створаны ў супрацоўніцтве з Blunt & Real і Lumi B.
У лістападзе 2014 года выйшаў сінгл Доры «A bombi». Увесну 2015 года яна стала працаваць з прадзюсарскай кампаніяй Max Production Albania. У красавіку 2019 года ў супрацоўніцтве з алжырскім рэперам Soolking быў выпушчаны сінгл «Zemër», які сабраў больш за 500 мільёнаў праглядаў у YouTube«Zemër», kënga e re nga Dhurata Dora e Soolking. Сінгл дасягнуў першага месца ў Албаніі і трапіў у музычныя чарты Бельгіі, Швейцарыі і Францыі, дзе быў сертыфікаваны плацінавым Нацыянальным сіндыкатам фанаграфіі. У лютым 2020 года Дора ў супрацоўніцтве з нямецка-албанскім рэперам Азетам выпусціла нямецкамоўны сінгл «Lass los»Lansohet dueti i shumëpritur i Azet dhe Dhurata Dorës.
Дыскаграфія
Альбомы A Bombi (2016, міні-альбом) Dhurata (2023) Vera me ty (2024, міні-альбом, разам з Yll Limani)
Сінглы
У якасці вядучага выканаўцы Назва Год Найвышэйшая пазіцыя ў чартах Сертыфикацыі Альбом «Vetë kërkove» 2011 rowspan="7" — — — — — rowspan="16" rowspan="2" «Get Down» 2012 — — — — — «I Like Dat» 2013 — — — — — A Bombi «Roll» 2014 — — — — — «A Bombi» — — — — — «Ti don» 2015 — — — — — «Shumë on»— — — — — «Numrin e ri» 2016 5 — — — — — «Vec ty» 16 — — — — — rowspan="14" «Ayo» 1 — — — — — «Simpatia» 2017 6 — — — — — «Bubble» 16 — — — — — «Kesh Kesh» 5 — — — — — «Trëndafil» 2018 1 — — — — — «Jake Jake» 8 — — — — — «Qikat e mia» 17 — — — — — «Zemër» 2019 1 — 6 — 21 13 Плацінавы «100 Shkallë» — — — — — — rowspan="5" «Lass los» 2020 24 10 — 10 — 4 «Ferrari» — — — — — — «Fajet» 1 37 — 32 — 8 «Harrom» — — — — — 81 «—» пазначае запіс, які не патрапіў у чарт ці не быў выпушчаны ў дадзенай краіне.