Near Earth Asteroid Rendezvous — Shoemaker («NEAR Shoemaker») — касмічны апарат NASA, адпраўлены ў 1996 годзе да астэроіда Эрас. Апарат, які зваўся раней «NEAR spacecraft», атрымаў сённяшнюю назву 14 сакавіка 2000 года ў гонар амерыканскага геолага Юджына Шумейкера, загінуўшага ў аўтакатастрофе ў Аўстраліі ў 1997 годзе. Шматгадовыя даследаванні Шумейкера істотна паўплывалі на разуменне ролі астэроідаў у фармаванні планет.
«NEAR Shoemaker» стаў першым штучным спадарожнікам астэроіда, і першым штучным аб’ектам, які здзейсніў пасадку на астэроід. Па шляху да Эраса апарат даследаваў астэроід Мацільда. «NEAR Shoemaker» у цэлым прапрацаваў крыху больш пяці гадоў, у тым ліку каля аднаго года на арбіце Эраса.
Крыніцы
Спасылкі Сайт місіі NEAR
NEAR — Shoemaker