Прынцэса Біргіта Інгеборга Аліса Шведская (; ) — шведская прынцэса, у шлюбе — княгіня Гогенцолерн, сястра караля Карла XVI Густава«Placering — Sveriges Kungahus». Royalcourt.se. Retrieved 17 August 2013. .
Біяграфія Нарадзілася 19 студзеня 1937 года. Прынцэса стала другім дзіцем і дачкой прынца Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага і яго жонкі прынцэсы Сібілы Саксен-Кобург-Гоцкай. Бацька прынцэсы належаў да шведскай каралеўскай дынастыі Бернадотаў і быў сынам караля Швецыі Густава VI Адольфа і яго жонкі Маргарыты Канаўцкай, унучкі каралевы Вікторыі. Маці прынцэсы Сібіла — дачка прынца Карла Эдуарда, герцага Саксен-Кобург-Гоцкага і прынцэсы Вікторыі Адэлаіды Шлезвіг-Гольштэйн. У сям’і пасля яе нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: прынцэсы Дэзірэ і Крысціна, а таксама сын — будучы кароль Швецыі Карл XVI ГустаўPrincess Birgitta — Sveriges Kungahus. .
Падчас візіту да сваякоў у Германію ў 1959 годзе сустрэла будучага мужа — нямецкага князя Іагана Георга Гогенцолерна (1932—2016). 15 снежня 1960 года было абвешчана аб заручынах. Вяселле адбылося 25 мая 1961 года ў Каралеўскім палацы ў СтакгольмеWedding of Princess Birgitta of Sweden and Prince Johann Georg of Hohenzollern, 1961., а рэлігійная цырымонія — ў Палацы Зігмарынген 30 мая таго ж года. У шлюбе ў іх нарадзілася трое дзяцей: Карл Крысціян Гогенцолерн (нар. 5 красавіка 1962); Дэзірэ Гогенцолерн (нар. 27 лістапада 1963); Хубертус Гогенцолерн (нар. 10 чэрвеня 1966).
У 1990 годзе муж і жонка сталі жыць асобна, але шлюб афіцыйна скасаваны не быў.
Каралеўскія абавязкі Прынцэса з’яўлялася ганаровым членам Каралеўскага таварыства гольфа. Гэты абавязак яна ўзяла на сябе пасля смерці дзядзькі прынца Бертыля ў 1997 годзе.
Біргіта штогод прымала ўдзел у дні Святой Люсіі і лічыла гэтае свята нацыянальным у Швецыі.
Тытулы 19 студзеня 1937 — 25 мая 1961 — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская. 25 мая]] 1961 — 4 снежня 2024 — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская, прынцэса Гогенцолерн.
Катэгорыя:Арыстакраты Швецыі Катэгорыя:Жанчыны Швецыі