Таццяна Герасімаўна Мдыва́ні або Мдзівані, па нараджэнні Вараб’ёва (, г. Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі музыказнавец, педагог. Доктар мастацтвазнаўства (2005), дацэнт (1988).

Біяграфія Нарадзілася года ў г. Полацку ў сям’і беларуса Герасіма Аляксандравіча Вараб’ёва і рускай.

Скончыла Беларускую кансерваторыю (1972, клас Г. Куляшовай). З 1967 года выкладала музычна-тэарэтычныя дысцыпліны ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, з 1972 — у Беларускай кансерваторыі. У 1979 годзе скончыла аспірантуру (навуковы кіраўнік Ю. Халопаў). У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Праблемы познерамантычнай гармоніі ў творчасці аўстра-нямецкіх кампазітараў канца 19 — пач. 20 стст. (А. Брукнер, Х. Вольф, Г. Малер, М. Рэгер)».

З 1989 года старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, з 2006 г. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела музычнага мастацтва. У 2005 г. абараніла доктарскую дысертацыю «Заходні рацыяналізм у музычным мысленні ХХ стагоддзя (асаблівасці эвалюцыйнага працэсу)».

Член Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Навуковая дзейнасць Даследуе праблемы сучаснай беларускай і заходне-еўрапейскай музыкі. Выступае як музычны крытык.

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за даследаванне «Музычны тэатр Беларусі» ў 3-х тамах, апублікаванае ў 1993—1997 гадах. Узнагароджана Нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» Міністэрства культуры РБ (№ 543)Мдивани Татьяна Герасимовна. Отдел Музыкального искусства и этномузыкологии..

Сям’я Прыкладна з 1972 года ў шлюбе з кампазітарам Андрэем МдываніРыцарь страстей. 18.12.2009.

Творы К. Пендерецкий. «Заутреня»: Вопр. композиции // Laudamus. М., 1992; Музычны тэатр Беларусі. [Кн. 2—3]. Мн., 1993—1996 (у сааўт); Э. Денисов. «Пять историй господина Кейнера по Бертольду Брехту»: Вопр. композиции // Теоретические проблемы современной музыки. Мн., 1992; Кампазітары Беларусі. Мн., 1997 (раэам з Р. І. Сергіенка); Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский. Мн., 1999 (у сааўтарстве).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі