Ру́ска-Азія́цкі банк () — акцыянерны камерцыйны банк, які дзейнічаў у Расійскай імперыі і за мяжой у 1910—1926 гадах.

Банк заснаваны ў 1910 годзе ў выніку аб’яднання Руска-Кітайскага і Паўночнага банкаў з удзелам французскіх акцыянераў. Старшынёй праўлення банка стаў А. І. Пуцілаў.

Руска-Азіяцкі банк спецыялізаваўся на крэдытаванні прадпрыемстваў ваеннай, тытунёвай, нафтавай прамысловасці, транспартнага машынабудавання, здабычы золата, гандлю і інш. У 1914 годзе ўласны капітал банка складаў 73 млн рублёў, асноўныя актывы — 678 млн рублёў. У 1917 годзе банк меў 116 аддзяленняў, у тым ліку ў Кітаі, Маньчжурыі, Манголіі, Індыі, Англіі, Францыі, Японіі, і кантраляваў больш за 160Алексей Путилов и Русско-Азиатский банк // Библиотека банковского дела акцыянерных кампаній.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў снежні 1917 года банк быў нацыяналізваны і ўвайшоў у склад Народнага банка Савецкай рэспублікі. Дзейнасцю замежных філіялаў спрабавала кіраваць Парыжскае аддзяленне на чале з А. Пуцілавым, пераўтворанае ў самастойны Франка-Азіяцкі банк. Сваю дзейнасць Руска-Азіяцкі банк спыніў у 1926 годзе.

Літаратура

Русско-Азиатский банк // Советская историческая энциклопедия. В 16-и т. — М.: Государственное научное издательство «Советская энциклопедия», 1961—1976. — Т. 12. — Кол. 350—351.

Спасылкі Петров Ю. А. Алексей Путилов и Русско-Азиатский банк // Библиотека банковского дела

Катэгорыя:Банкі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1910 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1926 годзе Катэгорыя:Эканоміка Расійскай імперыі