Ева Аке (, народжаная Eva Maria Topelius; 4 верасня 1855 — 23 сакавіка 1929) — шведская мастачка-аквалерыстка.
Біяграфія Нарадзілася 4 верасня 1855 года ў фінскім горадзе Уусікаарлэпюу (швед. Нюкарлебю) у шведскамоўнай суполцы. Яе бацькам быў пісьменнік, журналіст і гісторык Сакарыас Тапеліус, чалавек ліберальных поглядаўArtists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online (нем.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter..
Яшчэ ў дзяцінстве Ева пазнаёмілася з многімі вядучымі дзеячамі культуры. Вучылася спачатку дома, затым наведвала школу для дзяўчынак у Хельсінкі. Першыя ўрокі мастацтва яна атрымала ў 1871 годзе ў Стакгольме. Працягвала навучанне ў школе малявання Finnish Art Association (зараз універсітэт мастацтваў у Хельсінкі). Пазней яна вучылася ў прыватным парадку ў Карла Мелера у Капенгагене і Луіджы Прэмацы ў Санкт-Пецярбургу. У 1884 годзе яна суправаджала бацьку ў паездцы па Італіі, дзе пісала акварэльныя пейзажыEva Acke | - Sällskapet Nya Idun.
Улетку некалькі гадоў знаходзілася на Аландскіх астравах, дзе была ўдзельніцай фінска-шведскай мастацкай калоніі «Энігебю».
У яе было шмат сяброў, сярод іх — мастак Юхан Аке і Ганна Вэнберг. Разам з Юханам Ева прыехала ў дом бацькі і прасіла яго ўхваліць іх шлюб. Яны пажаніліся ў 1891 годзе і пераехалі ва Упсалу, дзе Юхан аднаўляў творы мастацтва ва Упсальскім саборы. Некаторы час яны працягвалі наведваць мастацкую калонію Önningebykolonin, але іх наведванні паступова пачалі зыходзіць на не. Наступныя гады муж і жонка праводзілі паміж Фінляндыяй і Швецыяй, пакуль яе бацька не памёр, і яны астатні час жылі і працавалі ў Швецыі.
У 1901 годзе Юхан і Ева пасяліліся ў шведскім горадзе Ваксхальм. У сям’і не было сваіх дзяцей, і падчас паездкі ў Італію яны сустрэлі італьянскага хлопчыка Фаўста Падавіні, якога ўсынавілі ў 1903 годзе. Фаўста ўзяў прозвішча Аке, с дзяцінства займаўся гімнастыкай і ў 1920 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях у Антверпене стаў алімпійскім чэмпіёнамEva Acke — Hellenica World..
У 1914 Юхан і Ева пабудавалі летнюю вілу Торсві ў Стакгольмскім прыгарадзе Нюнехамн.
Мастакі працавалі разам, аддаючы перавагу Юхану. Пасля яго смерці ад хваробы сэрца ў 1924 годзе Ева працягвала маляваць і выстаўляцца як у Швецыі, так і ў Фінляндыі.
Памерла 23 сакавіка 1929 года ва ўласным доме ў Нюнехамн. Была пахавана ў Стакгольме.
Літаратура
Konttinen, Riitta. Konstnärspar Schildts, Helsinki. Pgs.111-126. ISBN 951-50-0543-4.
Спасылкі
Eva Maria ACKE Eva TOPELIUS-ACKE
Катэгорыя:Жанчыны Швецыі Катэгорыя:Мастакі Швецыі