Яраслаў Гашак (; , Прага — , Ліпніцы) — чэшскі -сатырык, і .

Біяграфія Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камерцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасць пачаў з 18 гадоў у газетах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданнях высмейваліся рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парламент і іншыя з’явы ў тагачасным чэхаславацкім грамадстве.

Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасць Яраслава Гашэка. У час 1-й сусветнай вайны ён трапіў на фронт. Праз нейкі час Гашэк апынуўся Расіі як палонны. Тут ён удзельнічае ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, уступае ў камуністычную партыю і падчас Грамадзянскай вайны працуе ва Уфе. Пасля заканчэння вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.

Раман пра ўдалага ваяку Швейка

Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі перыяд яго творчасці. Ад дробных побытавых апавяданняў Гашак перайшоў да эпапеі. Яго «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války) (1921—1923) прынеслі Гашаку сусветную славу і перакладзены на мноства моў. Твор Гашака напісаны сакавітай мовай з прымессю салдацкага жаргону і пражскага арго, пабудаваны на чаргаванні падзей салдацкага жыцця галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленнямі — успамінамі Швейка, анекдотамі, прыкладамі з яго жыцця. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай смешнай кнігай у свеце.

Заўчасная смерць аўтара з-за сухотаў у 1923 годзе пакінула раман няскончаным. З імем Гашака звязана мноства паданняў. Піваварня, дзе любіў бавіць час пісьменнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў у Празе. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэшскі пісьменнік мінулага стагоддзя.

Беларускія пераклады рамана У 1931—1932 гады ў беларускім перакладзе выдадзена эпапея «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка» (у 6 т.) аўтарства Яраслава Гашэка і Карэла Ванэка. 1-ы том перакладаў Міхась Зарэцкі (1931), 2-і — Кандрат Крапіва, 3-і — Максім Лужанін, 4-ы — Лукаш Калюга (1932), 5-ы — Тодар Кляшторны са Змітраком Астапенкам, 6-ы — Кузьма Чорны.

Таксама «Швейка» перакладаў Аляксандр Мажэйка.

Памяць У яго гонар названы астэроід — Гашак.

Беларускія пераклады Цвёрдая скура: Апавяданні для дзяцей сярэд. і ст. узроста: Пер. з рус. мовы / Я.Гашэк. — Мн. : Белдзяржвыд, 1931. — 35 с. Госць у хату: Апавядані: Пер. з чэш. / Уклад. А. Мажэйкі. — Мн.: Мастац.літ., 1984. — 279 с. — (Бібліятэка замежнай прозы). Гашак Я. Прыгоды бравага салдата Швейка / Пераклад А. Мажэйкі. — Мінск: Ураджай, 1998. — 5000 ас. — (Серыя «Школьная бібліятэка»). Дваццаць гадоў таму // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.

Крыніцы

Літаратура Ančík Zd. O životě J. Haška. — Praha, 1953; Křizek J. J. Hašek v revolucním Rusku. — Praha, 1957; Pytílk R., Lajske М. Bibliografie J. Haška. — Praha, 1960; Frynta E. Hašek der Schöpfer des Schwejk. — [Praha, 1965]. Трус М. Творы Яраслава Гашака ў Беларусі 1930-х гадоў: рэпрэзентацыя, рэцэпцыя, кантэкст // Полымя. — 2018. — № 4. — С. 112—121. Трус М. Беларуская швейкіяна Яраслава Гашака: канец 1920 — пачатак 1930-х гг. // Роднае слова. ‒ 2023. ‒ № 4. ‒ С. 27‒30.

Спасылкі

Катэгорыя:Сатырыкі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Камуністы Чэхіі і Славакіі Катэгорыя:Анархісты Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя)