Леанід Аляксеевіч Марке́віч (, Вільня — ) — беларускі кампазітар, дырыжор. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1944).
Біяграфія У 1921—1928 гадах дырыжор БДТ-1, у 1929—1965 гадах загадчык музычны часткі і дырыжор Беларускага тэатра імя Я. Коласа.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.
Творчасць Аўтар музыкі да спектакляў у БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода» Е. Міровіча, «На Купалле» М. Чарота, «Вяселле» В. Гарбацэвіча, «Панскі гайдук» Н. Бываеўскага (усе з У. Тэраўскім), «Стралок Тэль» (з М. Куперам), «Інга» , «» Мальера і інш.; у тэатры імя Я. Коласа — «Машэка» В. Вольскага, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях», «Святло з Усходу» П. Глебкі, «Алазанская даліна» К. Губарэвіча і І. Дорскага, «На крутым павароце» Губарэвіча, «» Г. Запольскай, «Родная маці» М. Алтухова, «Цудоўны сплаў» У. Кіршона, «Пад адным небам» А. Маўзона, «» Мальера і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя