Хільда Марыя Карлен (; нар. , Істад, Мальмёхус) — шведская футбалістка, брамнік клуба «Лінчэпінг» і жаночай зборнай Швецыі. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года. Дачка шведскага гандбаліста Пера Карлена.

Клубная кар’ера Выступала да 2009 года за «Хаменхег». З 2009 года гулец «Мальмё», была рэзервісткай Каралін Енсан і Туры Б’ёрг Хельгадоцір. На правах арэнды правяла сезон 2010 у складзе «Лінчэпінга», рэзервісткам брамніка Сафіі Лундгрэн; за клуб выступала ў адным матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2010/2011 супраць славенскага клуба «КРКА». У 2013 годзе выступала за «Хамарбю» ў асноўным складзе, у 2014 годзе прадстаўляла «Пітэа» і дэбютавала ў матчы супраць «Лінчэпінга» 13 красавіка 2014 года (перамога 1:0). Правяла 20 гульняў у сезоне, намінаваная на прэмію «Брамнік года» (швед. Årets målvakt).

Кар’ера ў зборнай У 2009 годзе Карлам была выкліканая ў зборную на чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат да 19 гадоў, які праходзіў у Беларусі, а ў 2010 годзе — на матчы чэмпіянату свету сярод дзяўчатаў не старэйшыя за 20 гадоў у Германіі. Дэбютавала за асноўную зборную 12 лютага 2015 года матчам супраць Фінляндыі, у тым жа месяцы ўключана ў заяўку на Кубак Алгарвэ. У траўні 2015 года ўключана ў склад на чэмпіянат свету ў Канадзе. У складзе зборнай Швецыі заваявала сярэбраныя медалі Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Ігракі ЖФК Хаменхег