Ева Атылія Адэльбарг (; 6 снежня 1855 — 19 сакавіка 1936) — шведская мастачка, ілюстратар дзіцячых кніг, заснавальніца школы карункапляцення.

У 2000 годзе ў Швецыі была заснавана літаратурная прэмія імя Атыліі Адэльбарг.

Біяграфія Ева Атылія Адэльбарг нарадзілася ў горадзе Карлскруна, Швецыя.

Яна была ўнучкай Эрыка Ота Борга (1741—1787), шведскага армейскага капітана, які атрымаў прозвішча Адэльбарг ад караля Швецыі Густава III.

Яе сястра, Гертруда, была змагаром за правы жанчын у Швецыі, а яе другая сястра, Марыя Адэльбарг, таксама стала вядомай мастачкай.

У Атыліі рана выявіўся талент да малявання. З 1878 па 1884 гады яна вучылася ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, пазней працягнула мастацкую адукацыю за межамі Швецыі — Адэльбарг знаёмілася з шэдэўрамі сусветнага жывапісу ў паездках па Галандыі (1898), Італіі (1901) і Францыі.

Кар’ера Адэльбарг стала вядомая як ілюстратар дзіцячых кніг. Мастачка малявала ў рознай тэхніцы: алоўкам, акварэллю, вуглём, алеем. З 1885 па 1920 гады яна ілюстравала больш за дзесятак сваіх кніг і яшчэ з дзясятак выданняў іншых аўтараў.

Адным з яе самых вядомых твораў была Азбука кветак — Prinsarnes blomsteralfabet (Кветкавы алфавіт, 1892).

Яшчэ адной паспяховай яе працай стала дзіцячая кніга Pelle Snygg och barnen i Snaskeby (1896).

За гэтыя і іншыя яе раннія працы Адэльбарг называюць стваральніцай шведскай ідэі кнігі з малюнкамі для дзяцей. У 1911 годзе яна распрацавала постэр для першай буйной выставы жанчын-мастачак у Швецыі.

Акрамя малявання, Адельбарг таксама было цікава майстраваць, і ў 1899 годзе яна стала членам праўлення створанай Асацыяцыі шведскіх рамёстваў.

У 1903 годзе яна пераехала ў Гагнеф, дзе заснавала школу карункапляцення. Атылія памерла 19 сакавіка 1936 года.

Яе працы знаходзяцца ва ўласнасці музея Атыліі Адэльбарг муніцыпалітэта Гагнеф, музея Цорна і ў Нацыянальным музеі ў Стакгольме.

Галерэя

Катэгорыя:Жанчыны Швецыі Катэгорыя:Мастакі Швецыі