Крушэнне цягніка ў Хуаляні — чыгуначная катастрофа, якая адбылася ў павеце Хуалянь Кітайскай Рэспублікі, на Тайвані 2 красавіка 2021 года. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 202 чалавек атрымалі раненні. Гэта самае цяжкае чыгуначнае здарэнне на востраве з 1948 года, калі ў выніку пажару на чыгуначным мосце праз раку Сіньдзянь загінуў 21 чалавек і яшчэ 43 прапалі без вестак. Папярэдняя буйная аварыя адбылася ў 2018 годзе, калі ў Ілане загінулі 18 чалавек.
Інцыдэнт Васьмівагонны пасажырскі цягнік «Тарока-экспрэс» сутыкнуўся з аўтамабільным кранам і сышоў з рэек на ўездзе ў тунэль ў горнай мясцовасці. У цягніку на папулярным турыстычным маршруце знаходзілася каля 490 пасажыраў. Загінуў 51 чалавек: 49 пасажыраў, машыніст і памочнік машыніста, 146 чалавек атрымалі раненні.
Цягнік-экспрэс ехаў з Тайбэя ў Тайдун, у ім было мноства турыстаў. Таксама былі тайванцы, якія вярталіся дадому, ехалі наведаць сваякоў альбо магілы памерлых блізкіх у першы дзень чатырохдзённых выхадных з нагоды свята Цінміна. Чыгуначны тунэль знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад нацыянальнага парку Тарока. У выніку сутыкнення вагоны №1 і №2 сышлі з рэек, заблакаваўшы вагоны №3—8 унутры тунэля. Галаўны вагон цягніка №8 быў разбураны цалкам, астатнія, блізкія да галавы, вагоны таксама былі моцна дэфармаваны. Па словах аднаго з правадыроў, машыніст Юань перад гібеллю паспеў прымяніць кран машыніста для экстранага тармажэння.
Прычыны катастрофы Як мяркуецца, цягнік сутыкнуўся з аўтамабільным кранам, які сарваўся са схілу. Кіроўцы ў аўтакране на момант сутыкнення не было. Аўтамабільны кран быў, верагодна, быў няправільна прыпаркаваны на схіле і скаціўся з яго на чыгуначныя рэйкі. Кіроўца аўтакрана, 45-гадовы Лі, быў затрыманы паліцыяй для высвятлення абставінаў. Лі быў уладальнікам адной з будаўнічых кампаній, якая займалася будаўніцтвам тунэля ў процілеглым, паўночным напрамку.
Выратавальная аперацыя Да прыбыцця ратавальнікаў, пасажыры самастойна выбіраліся праз вокны вагонаў. На выратаванне людзей былі накіраваны больш за 150 як супрацоўнікаў пошукава-выратавальных службаў, так і ваенных. Ратавальнікі вывелі больш за 100 чалавек з вагонаў №1—4, выратаванне людзей з вагонаў №5—8 было ўскладнена моцным пашкоджаннем вагонаў унутры тунэля ў выніку удараў аб сцены. Найбольшая колькасць загінуўшых і пацярпелых знаходзілася ў вагонах №5—8. Больш за 70 чалавек апынуліся заблакаванымі ўнутры вагонаў у тунэлі на некалькі гадзін, да 16 гадзін былі вызвалены апошнія 2 пасажыры.
Катэгорыя:Падзеі 2 красавіка Катэгорыя:Катастрофы 2021 года Катэгорыя:Красавік 2021 года Катэгорыя:Транспартныя здарэнні ў Кітайскай Рэспубліцы Катэгорыя:2021 год на Тайвані Катэгорыя:Чыгуначныя здарэнні 2021 года