Васіль Іванавіч Каробкін (30 чэрвеня 1904, станіца Мінгрэльская, Абінскі раён, — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці.
Біяграфія Член КПСС з 1928 года. З чэрвеня 1941 года на фронце. Са жніўня 1942 года сувязны партызанскага атрада, камандзір узвода, у жніўні 1943 — студзені 1944 гадоў камісар 18-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ, у студзені — маі 1944 года камандзір 19-й партызанскай брыгады імя В. М. Молатава, адначасова член Ляхавіцкага падпольнага РК КП(б)Б. у 1944—1961 гадах на адміністратыўнай рабоце.
Літаратура
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС