Беларуская рэвалюцыйная партыя (БРП) — брэсцкая антысавецкая арганізацыя. Арганізацыя мела свой статут. На сёння звестак пра БРП вельмі мала.

Гісторыя Вядома пра існаванне партыі з канца 1950-х гадоў, стварыў яе Аляксандр Грыгор’еў. Яна дзейнічала на Берасцейшчыне, стаяла на пазіцыях узброенай барацьбы. Магчыма, на выбар тактыкі ўплывала традыцыя зусім нядаўняй мясцовай антыкамуністычнай партызанкі.

Ёсць звесткі, што Васіль Ракашэвіч (сябар з 1960) спрабаваў абрабаваць вясковую краму, каб здабыць грошы для Беларускай рэвалюцыйнай партыі. Ён перахоўваў стрэльбу. Аднак ёсць думка, што ніякіх збройных акцый не праводзілася — толькі агітацыя і прапаганда, падбор у суполку надзейных людзей.

Партыя была разгромленая карнымі органамі восенню 1963 года. Аляксандр Грыгор’еў быў арыштаваны ў верасні 1963 года і асуджаны ў Берасці на 7 гадоў зняволення ў красавіку 1964 года. Тады ж на 4 гады зняволення быў асуджаны і Васіль Ракашэвіч.

Спасылкі

Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1950-х гадах Катэгорыя:Зніклі ў 1963 годзе Катэгорыя:1950-я ў Брэсце Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1950-х гадах Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1963 годзе Катэгорыя:Антысавецкія падпольныя арганізацыі на Беларусі