Гуніла Андэрсан (; поўнае імя — Гуніла Вікторыя Андэрсан Стампес (); , Скутскер, лен Упсала, Швецыя) — шведская хакеістка, якая гуляла на пазіцыі абаронцы.

Выступала за шведскія клубы: «Брунес», «Вестэрханінгэ», «ФАК Фарста», «Мелархёйдэн / Брэдэнг», «Сегельторп». Пасля завяршэння кар’еры ў 2011 годзе, адыграла адзін сезон за каманду першага дывізіёна «Ханінгэ». Гулец нацыянальнай зборнай Швецыі, якая правяла больш 297 міжнародных матчаў. Выступала на чатырох Алімпіядах, стаўшы сярэбраны прызёрам 2006 года і бронзавым прызёрам 2002 года. Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (2005 і 2007). Чэмпіёнка Еўропы (1996). Дзесяціразова чэмпіёнка Швецыі. Прызнана лепшай хакеісткай Швецыі 2007 года. Уключана ў Залу шведскага хакею (2015). Лічыцца лепшым абаронцам у гісторыі жаночай зборнай Швецыі. У цяперашні час працуе ў гандлёвым аддзеле кампаніі CCM і выступае ў якасці хакейнага эксперта для СМІ.

Катэгорыя:Хакеісткі Швецыі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года