Ніна Элізабэт Персан (швед. Nina Elisabet Persson; ; 6 верасня 1974) — саліст і аўтар тэкстаў шведскага рок-гурта The Cardigans. Яна таксама працавала ў якасці сольнага выканаўцы, выпусціўшы два альбомы: адзін з A CampDebbie Bento, Brian Pascual (4 September 2001). «CD REVIEWS: Bif Naked, System Of A Down, Zeke and many more». Chart Attack., а другі пад сваім імем, а таксама выступала ў якасці запрошанага выканаўцы з некалькімі іншымі гуртамі.
Кар’ера
Акцёрскі дэбют Персан адбыўся ў фільме «Om Gud Vill», які выйшаў у 2006 годзе.
Разам з музыкамі Нікласам Фрыске і Натанам Ларсан працавала над выпускам другой пласцінкі Colonia праекта A Camp, які да гэтага моманту пераўтварыўся ў гурт. Рэліз альбома адбыўся ў 2009 годзе. У падтрымку альбома гурт A Camp гастралявала па Еўропе і ЗША.
Яна з’яўляецца ў песні Manic Street Preachers «Your Love Alone Is Not Enough», якая заняла 2-е месца ў брытанскім чарце, з альбома Send Away the Tigers. Яна таксама ўдзельнічала ў калабарацыі Sparklehorse/Danger Mouse, альбом 2009 года Dark Night of the Soul, дзе спявала «Daddy’s Gone».
11 сакавіка 2011 года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма з удзелам Ніны Персан, «Jag är min egen Dolly Parton» (Сама сабе Долі Партон) Рэжысёрам фільма выступіла шведка Джэсіка Нетэлбладт. Галоўнымі гераінямі фільма выступілі пяць шведскіх спявачак: Сесілія Нордлунд, Лота Венглен, Гудрун Хауксдотыр, Хелена Юсефсан і Ніна Персан.https://www.imdb.com/title/tt1808207/ Сярод тэм фільма згадваюцца барацьба з небяспечнай для жыцця хваробай, пошукі любові, страта і новаздабытую веры, а таксама спробы зачаць дзіця. У падтрымку DVD-рэлізу дакументальнага фільма і выхаду музычнага альбома кавераў на песні Долі Партон «Jag är min egen Dolly Parton» часова ўтварыўся калектыў Dollykollot, які складаецца з галоўных гераінь фільма, і ён даў некалькі канцертаў у Скандынавіі.
У 2012 годзе гурт The Cardigans аб’яднаўся, каб адправіцца ў тур па Еўропе і Азіі, прысвечаны іх альбому Gran Turismo 1999 года выпуску. На дадзены момант гурт зноў ўзяў перапынак у дзейнасці, і Ніна працуе над сольнымі праектамі.
Першы сольны альбом Персан, выдадзены пад яе ўласным імем Animal Heart, выйшаў 10 лютага 2014 года на незалежным брытанскім лэйбле Lojinx Records.
Асабістае жыццё Персан вырасла у Ёнчэпінге, Швецыя. «Я вырасла ў акадэмічнай сям’і сярэдняга класа», — сказала Персан у 2014 годзе. «Я жыла на віле з садам. У мяне было два малодшыя браты».«The Cardigans Nina Persson talks w Eric Blair 2014» blairingoutshow, YouTube, 14 November 2015
Яна не хацела быць музыкантам, у дзяцінстве яна цікавілася мастацтвам, у выніку чаго яна наведвала школу мастацтваў. "Я ніколі не імкнулась стаць музыкантам; мяне проста, нешта кшталту таго, узялі ў гэты гурт. Мне было сумна ў гэтым маленькім, бяспечным месцы (Ёнчэпінгу). Мне спадабалася: «Афігенна, я баўлю час з вясёлымі хлопцамі».
16 чэрвеня 2001 года Персан ажанілася з амерыканскім аўтарам песень Натанам Ларсанам.
У Персан дыягнаставалі рак шыйкі маткі ў 2009 годзе, і яна прайшла хірургічнае лячэнне.
Пасля трох спроб экстракарпаральнага апладнення 30 верасня 2010 года ў ніх нарадзіўся сын Нілс. Некалькі гадоў сям’я пражывала ў Гарлеме, Нью-Ёрк, але ў 2015 годзе яны вырашылі пераехаць у Мальмё, былую базу The Cardigans. У інтэрв’ю шведскай штодзённай газеце «Dagens Nyheter» у сакавіку 2018 года Персан распавяла пра свае гады эміграцыі, вяртанне ў Швецыю і адзначыла, што вяртанне ў родную краіну з’яўляецца сямейнай справай і не адлюстроўвае жадання перазагрузіць стары гурт.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы +Спіс студыйных альбомаў з выбранымі пазіцыямі ў чартах і сертыфікацыямі Загаловак Падрабязнасці Пазіцыя ў чартах SWE DEN FIN UK Animal Heart Выдадзены: 29 студзеня 2014 года Лэйбл: Lojinx, The End Records Фарматы: CD, LP, лічбавы 2 14 19 120
Сінглы
1996: Desafinado (рэліз толькі на японскай мове) 2000: Theme from ’Randall & Hopkirk (Deceased), Ніна Персан і Дэвід Арнольд (№ 49 у брытанскім чарце сінглаў)«The Official Zobble Homepage, UK Chart Runs from 1996 to 2006». Retrieved on 27 February 2009. 2007: Your Love Alone Is Not Enough, Manic Street Preachers і Ніна Персан (№ 2 у брытанскім чарце сінглаў) 2014: Animal Heart 2014: Sometimes 2015: The Legacy (Theme Song) 2018: Var ligger Sverige? (разам з Томасам Обергам, Moto Boy і !Regeringen) 2018: Ligg Lågt (разам з Томаса Обергам, Moto Boy!, Regeringen і Сельма Модер Вікінг)
Саўндтрэкі
2014: Tänk Om… Musiken Från Filmen 2015: What if… (Арыгінальны саўндтрэк да кінафільма «What if…»)
Супрацоўніцтва і з’яўленне саўндтрэкаў ГодНазваАсноўны выканаўцаАльбом1996«Autumn Waltz»ScentsScents«Desafinado»Ніна Персан12 Standards1998«Som Glas»FläskkvartettenJag Ger Vad Som Helst För Lite Solsken«Appalachian Lullaby»Shudder To ThinkFirst Love, Last Rites OST«J’en Ai Marre D’être Bleu»Матье БугертсJ’en Ai Marre D’être Deux1999«Is It Really Real?»Натан ЛарсанI Am Not Scared (Promo)«What the Hell Are You Crying For?»Desert Blue OST«The Bluest Eyes in Texas»Ніна ПерсанBoys Don’t Cry OST2000«Theme From Randall & Hopkirk (Deceased)»Ніна ПерсанRandall and Hopkirk OST«Lid»Ray WonderA New Kind of Love2001«Losing My Religion»Ніна Персан і Натан ЛарсанLad De Små Børn OST«Gold Day»SparklehorseIt’s A Wonderful Life«Apple Bed»«Just Because a Man Expects Me To»Натан ЛарсанJealous God«Exit Smiling»Натан Ларсан і Патрык БарташThe Château OST2002«Bängen Trålar»Soundtrack of Our LivesNationalsånger2003«Friends»Backyard BabiesStockholm Syndrome2004«Dirty Love»Division of Laura LeeDas Not Compute«Fiction»Натан ЛарсанFilmMusik«Le Pont De La Tristesse» (a.k.a. «Creme Fresh (Moods)»)«Miss You»Марыт БергманBaby Dry Your Eyes«Outro»«Prom Night»Сэр Эрык БіёндThe Beauty of Nature EP2005«You Hate My Beautiful Love»MonkeystrikesYou Hate My Beautiful Love«Flyg Min Väg»Freddie WadlingJag är Monstret«Aviva Pastoral»Натан ЛарсанPalindromes OST«Lullaby (Aviva’s and Henrietta’s Theme)»«Up on a Cloud»«Roaring 40’s»Хрысціян КьельвандэрFaya«Little Fish Theme»Натан ЛарсанLittle Fish OST2006«Angel’s Fall (Sorry Angel)»Ніна ПерсанMonsieur Gainsbourg Revisited«Dead Leaves and the Dirty Ground»Om Gud Vill OST«Itämaista Rakkautta (Oriental Love)»«Black Winged Bird»The Cake Sale2007«Your Love Alone Is Not Enough»Manic Street PreachersSend Away the Tigers«Your Love Alone… (Nina Solo Acoustic)»Your Love Alone Is Not Enough«Vänner»Свантэ ТурэсанSvante Thuresson och Vänner2008«Land of a Thousand Dances»Дэйв Клаўд і The Gospel of PowerPleasure Before Business«Baby You Got Me Wrong»Фларыян ХорватSleepyhead«Why’d You Come in Here Looking Like That?»Джыл ЁнсанMusic Row2009«Electric Flowers» (w/ RZA)N.A.S.A.The Spirit of Apollo«Tears from a Child’s Eye»Мікалай ДанджэрPlay«Daddy’s Gone»Dangermouse/SparklehorseDark Night of the Soul«Electraglide»Аўрэліё ВалэZarte Parasiten OST«Lament Of Belles»Натан ЛарсанLula Magazine2010«Brothers in Arms»Джордж ВадэніусReconnection«The Blues»Primary 1Record Store Day 102011«Cowboys and Hobos»Натан ЛарсанMy Idiot Brother OST«The End of the Line» (Recorded 1997)Ларс БыгдэнSongs I Wrote«Jolene»DollykollotDollykollot«Daddy Was An Old Time Preacher Man»«The Weed Had Got There First»«Place I Love»Натан ЛарсанDark Horse OST2012«Make Believe»Джэймс ІхаLook to the Sky«Till Next Tuesday»«I Swung the Election»The Citizens BandGrab a Root and Growl2014«Heat»Brothers of EndShakers Love«Fight Song (God’s Pocket)»Натан ЛарсанGod’s Pocket OST2015«Static»Бэн ЛіA Mixtape From Ben Lee2016«Come Give Me Love»Ціма РайсаненTimo sjunger Ted«Saturday»Ніна ПерсанHello Mark Linkous — A Tribute to Sparklehorse«Dark Days»Local NativesSunlit Youth2017«Dead for Seconds»Moto BoyNEW MUSIC
Спасылкі
Інтэрв’ю « Мой горад, маё жыццё» з Нінай Персан на тэлеканале CNN, студзень 2009 года.
Катэгорыя:Жаночы вакал у рок-музыцы Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў