Лэйла Лігіта Фрэйвальдс (, нар. 22 кастрычніка 1942, Рыга) — дыпламатка Швецыі, палітык, член сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі, у 1988—1991 гг., 1994—2000 гг. — міністр юстыцыі, у 2003—2006 гг. — міністр замежных спраў, некалькі месяцаў 2004 года — намеснік прэм’ер-міністра Швецыі.

Біяграфія Нарадзілася ў Рызе, Рэйхскамісарыят Остланд. Падчас Другой сусветнай вайны разам з сям’ёй збегла у Швецыю. Яна скончыла Упсальскі ўніверсітэт у 1970 годзе як кандыдат юрыдычных навук (juris kandidat), пасля чаго складалася на службе ў шведскай судовай сістэме да 1976 года. З 1976 года Фрэйвальдс займала кіруючыя пасады ў шведскім агенцтве спажыўцоў, што падсправаздачна Міністэрству аграрнай культуры.

Палітычная дзейнасць У 1988 годзе была прызначана на пасаду міністра юстыцыі. Пасля невялікага перапынку, калі яе партыя была ў апазіцыі (1991 па 1994 год), Лэйла Лігіта працягнула займаць пасаду міністра юстыцыі, пакуль у 2000 годзе не сышла ў адстаўку ў сувязі са спрэчкай. Яе абвінавачвалі ў тым, што, нібыта, яна спрабавала ператварыць арэнду сваёй маёмасці ў агульнае валоданне (кондомінімум), абыходзячы спрэчны закон аб валоданні жыллём, якое яна павінна была ўвесці і абараняць на сваёй публічнай пасады. Пасля гэтага скандалу мела напружаныя адносіны з прэсай. 2. «FACTBOX-Five facts about Sweden’s Laila Freivalds». Reuters AlertNet. Archived from the original on 22 March 2006. Retrieved 2006-03-21..

Пасля забойства Ганны Лінд у 2003 годзе заняла месца міністра замежных спраў Швецыі.

Лейла Фрэйвальдс вельмі моцна крытыкавала прэса за дзеянні яе ўрада пасля цунамі 2004 года ў Азіі, падкрэсліваючы, што ўрад павінен быў больш актыўна адрэагаваць на падзеі ў Азіі замест таго, каб чакаць атрымання больш аб’ёмнай інфармацыі. Таксама яе крытыкавалі за паход у тэатр у той дзень (26 снежня 2004 года), калі цунамі нанесла масавыя разбурэнні і забрала шмат жыццяў, на што Лэйла Лігіта адказвала, што яна не слухае і не глядзіць ніякіх тэленавін, калі працуеРудько С. О. Зовнішня політика країн Західної Європи в постбіполярний період: навчально-методичний посібник із курсу / С. О. Рудько. — Острог: Видавництво Національного університету «Острозька академія», 2012. — 412 с.

21 сакавіка 2006 года Лэйла Фрэйвальдс сышла з пасады міністра замежных спраў, пасля таго, як было пацверджана, што яна ілжыва сведчыла аб сваёй датычнасці да закрыцця вэб-сайта, які належаў шведскім дэмакратам, у выніку скандалу аб карыкатурах на прарока Мухамеда ў газеце Jyllands-Posten. Падчас гэтага скандалу Шведскія дэмакраты апублікавалі карыкатуры на сваіх вэб-старонках, толькі для таго, каб іх закрыў інтэрнэт-правайдэр. У выніку было ўстаноўлена, што ўрад кантактаваў з правайдэрам і менавіта ён прапанаваў закрыцця сайта, але для СМІ Фрэйвальдс сцвярджае, што падначалены зрабіў гэта без яе ведама.

Offentlighetsprincipen (the Principle of Public Access-прынцыпы публічнага доступу) — палажэнне аб свабодзе прадастаўлення інфармацыі, замацаванае ў Канстытуцыі Швецыі, зрабіла магчымым даказаць, што словы міністра — няпраўда. Паколькі ў Швецыі дзейнічае прынцып публічнага доступу да дакументаў, былі знойдзеныя ўнутраныя дакументы ў 4-х месцах, якія дапамаглі выразна ўсталяваць факт таго, што Лэйла Лігіты было вядома аб сітуацыі з блакаваннем сайтаў дэмакратаў. Пазней, гэтая інфармацыя была апублікаваная ў урадавай газеце «Riksad & Departament». Патэнцыйнае дачыненне да закрыцця сайта разглядалася большасцю як парушэнне часткі Канстытуцыі Швецыі, дзе гаворыцца пра свабоду прэсы«Swedish foreign minister resigns over cartoons». Reuters AlertNet. Archived from the original on 22 March 2006. Retrieved 2006-03-21..

Спасылкі

«FACTBOX-Five facts about Sweden’s Laila Freivalds». Reuters AlertNet. Archived from the original on 22 March 2006. Retrieved 21 March 2006. «Swedish foreign minister resigns over cartoons». Reuters AlertNet. Archived from the original on 22 March 2006. Retrieved 21 March 2006.

Катэгорыя:Дыпламаты Швецыі Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук Катэгорыя:міністры юстыцыі Швецыі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Швецыі