Ігар Аляксандравіч Лосік (нар. 20 мая 1992; Баранавічы) — беларускі блогер, аўтар старонкі ў Twitter, рэдактар канала ў Telegram «Беларусь головного мозга», палітычны зняволены.
Біяграфія Нарадзіўся 20 мая 1992 года ў Баранавічах. У 2009 скончыў баранавіцкую сярэднюю школу № 16. У 2015 скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філалогія і выкладанне замежнай мовы». У 2015—2016 гадах атрымліваў журналісцкую стыпендыю імя Вацлава ГавелаПрыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла (да 11 жніўня) Беларуская асацыяцыя журналістаў. Па спецыяльнасці не працаваў — яму выдадзены свабодны дыплом, бо ў БДУ не знайшлі работы па месцы жыхарства.
У 2011 годзе Ігар Лосік стаў адным з адміністратараў руху «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»«Один из героев года — блогер Игорь Лосик @belamova». Наша Ніва. Менавіта ён прапанаваў ідэю мірных маўклівых пратэстаў. Пасля першых паспяховых акцый пратэсту Ігарам зацікавіліся супрацоўнікі КДБ, і Ігар спыніў свой удзел у праекце«Акция молчаливого протеста прошла в Беларуси. Хлопки были, задержаний не было» . TUT.BY.
З лютага 2013 вёў Твітэр-акаўнт «РБ головного мозга». З кастрычніка 2014 публікаваў артыкулы ў Радыё «Свабода» ў якасці спецыяліста па сацыяльных сетках. З 15 мая 2016 пачаў весці канал «Беларусь головного мозга» ў тэлеграме.
Палітычны пераслед Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах. Падчас ператрусу ў яго кватэры канфіскаваны ноўтбук, камп’ютар і тэлефонУ администратора Телеграмм-канала «РБ головного мозга» Игоря Лосика — обыск. Белорусская ассоциация журналистов.На администратора телеграм-канала «Беларусь головного мозга» завели дело об организации массовых беспорядков. Meduza.. На блогера завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і Amniesty International прызналі Лосіка палітычным зняволеным і вязьнем сумлення адпаведнаПравозащитники признали Игоря Лосика политзаключенным. Праваабарончы цэнтр «Вясна».BELARUS: GROWING CRACKDOWN ON HUMAN RIGHTS AHEAD OF PRESIDENTIAL ELECTION . 9 ліпеня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Мануэль Сарацын, дэпутат Бундестагу.
Пасля ўтрымання ў ІЧУ Лосіка адправілі ў СІЗА-1 у Мінску, а 18 жніўня стала вядома аб пераводзе ў жодзінскае СІЗА.
Галадоўка 15 снежня 2020 года стала вядома, што Ігару прад’явілі новыя абвінавачванні па п. 13 ч. 2 ст. 293 УК РБ «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». У знак пратэсту Лосік аб’явіў бестэрміновую галадоўку. Дар’я Лосік падтрымала мужа і таксама заявіла аб галадоўцы.
На 6 дзень Дар’я аб’явіла аб вымушаным спыненні галадоўцы з-за ціску на сям’ю«Уже не знаем, какие доводы приводить». Дарья Лосик проведала мужа, который 39 дней голодает в тюрьме. naviny.by; На 36 дзень стан Ігара пагоршыўся«Начались проблемы со здоровьем, скачет давление». Игорь Лосик голодает уже 36 дней. Наша Ніва.; На 42 дзень Ігар спыніў галадоўкуЗанько, Настасья; Ошуркевич, Татьяна. Игорь Лосик прекратил голодовку. Он отказывался от еды 41 день. Onliner.by.
11 сакавіка 2021 года пасля новых абвінавачванняў з боку праваахоўных органаў Ігар Лосік на вачах даследчага спрабаваў парэзаць рукі і абвясціў сухую галадоўку. За адказ ад ежы яго памясцілі ў карцэр. 15 сакавіка Ігар спыніў галадоўкуИгорь Лосик прекратил голодовку, он в карцере. REFORM.by.
Прысуд 14 снежня 2021 года Лосік быў асуджаны па справе Ціханоўскага на 15 год калоніі ўзмоцненага рэжыму.
11 верасня 2025 года быў вывезены з турмы разам з іншымі 52-ма палітвязнямі пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнка з прадстаўніком Дональда Трампа Джонам Коўлам дзеля далейшай прымусовай дэпартацыі з Беларусі ў Літву.
Сям’я Бацькі Ігара Лосіка працуюць у «Белтэлекаме».
Блогер жанаты, з жонкай Дар’яй Ласяковай пазнаёміўся падчас вучобы ў 2009 годзе — па ліставанні ва VK. Ажаніліся яшчэ студэнтамі. У 2018 годзе ў Ігара Лосіка нарадзілася дачка Паўліна«Жена политзаключенного Игоря Лосика: „Когда муж увидит дочь, будет в шоке“». TUT.BY.
Узнагароды 25 сакавіка 2023 года ўзнагароджаны медалём ордэна ПагоніНовыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023.
Спасылкі Старонка Ігара Лосіка на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Блогеры Беларусі