Сусаніна (; да 1939 года Малвіціна) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1970) у Кастрамской вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сусанінскага раёна і гарадскога паселішча пасёлак Сусаніна. Пасёлак размешчаны за 62 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра — горада Кастрамы, на аўтадарозе Кастрама — Буй, у пагорыстай мясцовасці на ўзвышаным правым беразе ракі Валажніцы, каля яе ўпадзення ў раку Шачу. Ад верхняга плато, якое займае цэнтральную частку пасёлка, рэльеф моцна паніжаецца ў паўднёвы бок да Валажніцы. Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Валерый Паўлінавіч Шанцаў, расійскі дзяржаўны дзеяч
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Кастрамской вобласці