Ры́у-До́сі, Досі () — рака ў Бразіліі, на тэрыторыі штатаў Мінас-Жэрайс і Эспірыту-Санту.

Даўжыня ракі каля 600 км (580 км, ад вытоку ракі Піранга — 853 км), плошча вадазбору 87 000 км² (83 400 км²). Сярэдні расход вады на гідралагічным пасту Ліньярыс каля 1000 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 31,5 км³.

Вытокі ракі знаходзяцца на паўднёвай частцы хрыбта Сера-ду-Эспіньясу. Працякае па Бразільскім пласкагор’і. У сярэднім цячэнні ўтварае парогі Багуары. Ніжняе цячэнне па прыморскай нізіне. Упадае ў Атлантычны акіян каля горада Рэжэнсія, утвараючы балоцістую дэльту.

Асноўныя прытокі: Кас­ка, Ма­ціпа, Куй­тэ, Мань­юа­су, Гу­ан­ду (пра­выя), Сан­ту-Ан­то­ніу, Карэнці-Гран­дзі, Тран­кей­рас, Суа­суі-Гран­ддзі (левыя). Жыўленне ракі пераважна дажджавое.

Суднаходная ад горада Айморэс.

Катастрофа на шахце Samarco 5 лістапада 2015 года на шахце аўстралійска-бразільскай горназдабываючай кампаніі Samarco адбыўся прарыў плаціны, які прывёў да гібелі не менш за 11 чалавек і ўцечцы вялікага аб’ёму таксічных адходаў у Рыу-Досі, якія пераадолелі па ёй больш за 500 кіламетраўТоксичные отходы из рухнувшей в Бразилии плотины достигли Атлантики // Интерфакс .

Літаратура

Спасылкі Area del Este de Brasil // Food and Agriculture Organization (FAO) Карта рек Доси и Жекитиньонья // Mировая цифровая библиотека (WDL)

Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Геаграфія Мінас-Жэрайса Катэгорыя:Геаграфія Эспірыту-Санту Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян