Рыгор Пятровіч Рычаго́ў () — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1993).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Давыд-Гарадок. Скончыў сярэднюю школу № 1 Давыд-Гарадка ў 1963 годзе. У 1969 годзе скончыў 1-ы Ленінградскі медыцынскі інстытут і па 1971 год клінічны ардынатар на кафедры шпітальнай хірургіі ў ім. Потым па размеркаванню працаваў у сістэме 3-га Галоўнага Упраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР. У 1973—1981 гадах займаў пасаду загадчыка хірургічнага аддзялення медсанчасткі № 4 МСА-16 у горадзе Чкалаўск (Таджыкская ССР) і адначасова вучыўся ў аспірантуры пры Навукова-даследчым інстытуце гастраэнтэралогіі Акадэміі навук Таджыкскай ССРРычагов Григорий Петрович // Сайт БДМУ. У 1979 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Значение комплексной эзофагогастродуоденоскопии в диагностике хирургических заболеваний верхнего отдела пищеварительного тракта в условиях общелечебного учреждения». У 1981—1982 гадах Р. П. Рычагоў на пасадах галоўнага хірурга, намесніка начальніка медыка-санітарнага аб’яднання па хірургічнай службе. У 1982 годзе абраны загадчыкам страўнікава-кішачным з абдамінальнай хірургіяй Навукова-даследчага інстытута гастраэнтэралогіі Акадэміі навук Таджыкскай ССР. З 1989 года — старэйшы навуковы супрацоўнік. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Прогнозирование и профилактика некоторых послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни»Рычагов Григорий Петрович // Сайт БДМУ.
З 1990 па верасень 2009 года Р. П. Рычагоў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце на пасадзе загадчыка кафедры агульнай хірургіі, з 1993 года ў званні прафесара. З 1996 года — галоўны хірург-кансультант Рэспубліканскай бальніцы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Памёр 28 сакавіка 2023 года пасля працяглай хваробы.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па агульнай хірургіі, хірургічнай гастраэнтэралогіі, малаінвазіўных і лазерных тэхналогіях. Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых публікацый, 13 вынаходстваў, 6 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Член вучонага савета Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па абароне дысертацый па спецыяльнасцям хірургія, уралогія і анестэзіялогія. Намеснік старшыні навуковага таварыства хірургаў Беларусі, член Міжнароднага таварыства хірургаў і гастраэнтэролагаў, Еўрапейскай асацыяцыі хірургаў, Расійскага таварыства эндаскапічных хірургаў. Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні шэрагу з’ездаў і пленумаў навуковага таварыства хірургаў Рэспублікі Беларусь, тэматычных навуковых канферэнцый. Неаднаразова выступаў з дакладамі на Міжнародных канферэнцыях у Афінах, Рыме, Гановеры, Кракаве, Варшаве, Празе, Бруселі, Дубаі. Галоўны рэдактар часопіса «Хирургия. Восточная Европа».
Сярод апублікаванага: Прогнозирование и профилактика послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни. — Душанбе: Ирфон, 1991. — 157, с.: ил.; 20 см; ISBN 5-667-00420-8; Ошибки, опасности и осложнения в желудочной хирургии. — Мн., 1993; Хирургические болезни: учебник для студентов учреждений высшего образования по специальностям «Медико-профилактическое дело», «Стоматология»: в 2 ч. / Г. П. Рычагов, А. Н. Нехаев. — Мн.: Вышэйшая школа, 2012; Практические навыки в общей хирургии. Учебное пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 2012.
Узнагароды Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1995), Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2009) і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Ганаровай граматай і нагрудным знакам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (2008). У 2000 годзе атрымаў спецыяльную стыпендыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за індывідуальныя паказчыкі ў працы.
Літаратура
Спасылкі Рычагов Григорий Петрович // Сайт БДМУ Рычагов Григорий Петрович // Сайт БДМУ Здравоохранение Беларуси: Знаменательные и юбилейные даты. 2009 год. / Сост. Н. Ф. Змачинская, Л. В. Хлус. Музей истории медицины Беларуси ГУ «Республиканская научная медицинская библиотека». — Мн., 2009. — С. 64. База патентов Беларуси
Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Вучоныя Таджыкістана Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь