Руднічны () — пасёлак гарадскога тыпу ў Верхнекамскім раёне Кіраўскай вобласці Расіі.
Статус пасёлка гарадскога тыпу з 1938 года. Руднічнае гарадское паселішча размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Верхнекамскага раёна Кіраўскай вобласці. Цэнтр Руднічнага гарадскога паселішча — пасёлак гарадскога тыпу Руднічны знаходзіцца за 258 км ад абласнога цэнтра, за 39 км ад раённага цэнтра — горада Кірсі. Рака, якая працякае ў межах паселішча — Валасніца.
Насельніцтва
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1915 годзе