Лябяжжа () — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Лябяжскага раёна. Размешчаны на клінаватым узвышшы, на беразе Вяткі пры ўпадзенні ў яе рэчкі Лябёдка. Дата заснавання сяла — 1605 год. Ранейшая назва — сяло Нікольскае. Пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу ў 1965 годзе.
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1605 годзе