Кацярына Сныціна (нар. , Усць-Каменагорск, КССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка, капітан жаночай зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія Нарадзілася ў 1985 годзе ў Казахстане.

Выхаванка мінскай ДЮСШ «Гарызонт». Дэбютавала за дарослую каманду ва ўзросце 15 гадоў.

У 2005 годзе ўпершыню выступіла за нацыянальную зборную Беларусі. У 2007 годзе выйграла з камандай бронзавыя медалі Чэмпіяната Еўропы.

З 2020 года член Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі. 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти .

У лютым 2021 года выставіла на дабрачынны аўкцыён бронзавы медаль Еўрабаскету-2007Баскетбалістка Кацярына Сныціна выставіла на дабрачынны аўкцыён медаль чэмпіянату Еўропы. У сакавіку 2021 года абвясціла пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Беларусі.

Выступала за турэцкія «Бешыкташ», «Несібе Айдын», «Тарсус», «Хатай», ДВТК (Венгрыя), некалькі расійскіх клубаў. Гуляла за клуб «Лондан Лаянс» з 2022 года, разам з ім у 2024 годзе Кацярына Сныціна выйграла баскетбольны Еўракубак.

Зноскі

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Дынама» Масква Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Дынама» Новасібірск Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Арка» Гдыня Катэгорыя:Ігракі «Надзежды» Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Адана Аскі» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Лат Манпелье» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Кале» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Хатайспор» Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Бешыкташ» Катэгорыя:Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі