Пача́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пачапава.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Застарынскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Маўчадскага сельсавета перададзена вёска ДабрапольРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе скасавана вёска Ралы (злілася з вёскай Дразды)Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пачапаўскага сельсавета было 19 населеных пунктаў.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 1 аграгарадок і 18 вёсак: + Населены пункт СААТА Каардынаты вёска Буйневічы 1 204 883 016 вёска Вялікая Сваротва 1 204 883 006 вёска Вялікія Пурневічы 1 204 883 011 вёска Гайбуты 1 204 883 021 вёска Галевічы 1 204 883 026 вёска Галынка 1 204 883 031 вёска Дабропаль 1 204 883 036 вёска Дразды 1 204 883 041 вёска Емяльянавічы 1 204 883 046 вёска Зазер’е 1 204 883 051 вёска Застарынне 1 204 883 056 вёска Казловічы 1 204 883 061 вёска Малыя Пурневічы 1 204 883 066 вёска Навасёлкі 1 204 883 071 вёска Пархімаўшчына 1 204 883 076 аграгарадок Пачапава 1 204 883 081 вёска Сенічаняты 1 204 883 086 вёска Чарнявічы 1 204 883 091 вёска Ялуцэвічы 1 204 883 096
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1022 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,0 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,7 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 683 чалавекі.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе