Фронт перамен і згоды ў Чадзе, ФПЗЧ () — чадская палітычная і ваенная арганізацыя, створаная Махаматам Махдзі Алі ў сакавіку 2016 года. Групоўка вядзе актыўную ўзброеную барацьбу з дзеючым урадам Чада.

Гісторыя У 2016 годзе Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі аддзяліўся ад ФПЗЧ.

Увечары 11 красавіка 2021 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, ФПЗЧ атакаваў памежны пост на поўначы Чада як раз у момант закрыцця выбарчых участкаў. 17 красавіка баевікі пачалі рухацца да сталіцы краіны горада Нджамена. 20 красавіка падчас дзеянняў ФПЗЧ загінуў прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі. Генерал Махамат Дэбі Ітна, сын забітага лідара, быў абвешчаны часовым прэзідэнтам і кіраўніком ваеннай хунты.

Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Чадзе