«Медыязона» () — расійскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасні 2014 года ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» і . Навіновае выданне робіць і аналітыку на судовыя і праваахоўныя органы, пенітэнцыярную сістэму Расіі, а таксама на пераслед грамадзян Расіі за іх палітычныя поглядыBarcella, Laura Two Pussy Riot Members Start a News Service (англ.). Vanity FairВинокурова Е.. «Место журнала „Афиша“ заняла „Медиазона“». События, тренды, герои российского медиарынка — 2015 (рус.), Znak.com. З 2019 года сайт таксама аглядвае навіны Казахстана і Кыргызтана, з 2020 — мае асобнае аддзяленне ў Беларусі.
Гісторыя Неўзабаве пасля запуску ў снежні 2014 года «Медыязона» была дададзена ў сетку медыяпартнёраў «Новы Усход» (New East) брытанскай газеты «The Guardian»From Soviet Union to New East: welcome to our new network (англ.). The Guardian..
У снежні 2017 года ў сувязі з недахопам грантаў і датацый ад замежных арганізацый уладальнік Пётр Вярзілаў перавёў фінансаванне «Медыязоны» на ахвяравання ад чытачоў.
У жніўні 2019 года выданне знаходзілася на восьмым месцы сярод расійскіх вэб-сайтаў навін па цытуемасці ў іншых СМІ і на сёмым месцы — па цытуемасці ў сацыяльных медыярэсурсахФедеральные СМИ: август 2019. Медиалогия.
23 студзеня 2020 года было абвешчана пра запуск «Медыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстана і КыргызтанаЖурналисты Медиазоны: «Мы открылись в Центральной Азии из-за проблемы прав человека. В Казахстане они нарушаются исторически», Vласть. 1 ліпеня 2020 года быў запушчаны праект «Медыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Медыязоны» быў заблакаваны ў БеларусіМедиазона открыла раздел о Беларуси. Mediakritika.by.
У лютым 2025 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прызнала выданне «Медыязона Беларусь» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Прэміі
У 2015 годзе інтэрнэт-выданне «Meduza» прысвоіла «Медыязоне» званне «Медыя года». У 2016 годзе карэспандэнт выдання Мікіта Салагуб выйграў прэмію часопіса GQ «Журналіст года» як аўтар гісторыі пра суд «над чалавекам без галавы»Сорокина Ю. Никита Сологуб стал журналистом года по версии GQ . Znak.com. У жніўні 2020 года выданне атрымала прэмію «» нямецкага фонду «» і нарвежскага «»Проєкт «Схеми» та Станіслав Асєєв стали лауреатами премії «Вільна преса Східної Європи 2020» . Да студзеня 2021 года аўтары тэкстаў на Медыязоне сем разоў станавіліся лаўрэатамі штомесячнай прэміі «Рэдкалегія»Лауреаты. Премия «Редколлегия». Sreda Foundation..
Крыніцы
Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы» Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Руская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Навінавыя сайты Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Расіі