Іерагліфічны ключ, таксама іерагліфічны радыкал (кит. 部首, піньінь bùshǒu, транскрыпцыя бушоў) — графічны элемент ці просты іерогліф кітайскага пісьма, з якіх складаюцца састаўныя іерогліфы. Можа быць сэнсавым альбо фанетычным паказальнікам, гэта значыць указваць на сэнс ці вымаўленне.
Гісторыя У самых першым кітайскіх слоўніках, такіх як Эр'я 3 ст. да н. э., сімвалы групаваліся па семантычным катэгорыям. Знайсці пэўнае слова можна было ў тэматычным раздзеле.
Ключы ўпершыню з'яўляюцца ў старажытным слоўніку «Паходжанне кітайскіх сімвалаў» (說文解字 альбо 说文解字, Shuo-wen chieh-tzu). Каля 1 ст. н. э. вучоны Сюй Шэнь з імперыі Хань склаў першы слоўнік, у якім іерогліфы былі ўпарадкаваны па прынцыпу "ключа" з прыведзеным аналізам будовы іерогліфа. Слоўнік налічваў 9353 іерогліфа, якія сартаваліся паводле 540 ключоў.
Падчас дынастыі Мін вучоны Мэй Індзю ў 1615 годзе выдаў слоўнік "Збор іерогліфаў" (字彙, zìhuì), у якім паменшыў колькасць ключоў да 214 і размясціў сімвалы ў парадку павялічвання колькасці рыс.
Больш вядомы слоўнік Кансі быў складзены ў 1710—1716 гадах па загадзе імператара Кансі з дынастыі Цын. Складальнікі слоўніка прынялі за аснову створаныя за стагоддзе да таго два слоўніка «Збор іерогліфаў» Мэй Індзю і "Правільнае напісанне іерогліфаў" (1627) аўтарства Чжан Цзылі康煕字典 / 張玉書, 陳廷敬. — 北京: 中華書局, 1958.Teng, Ssu-yü and Biggerstaff, Knight. 1971. An Annotated Bibliography of Selected Chinese Reference Works, 3rd ed. Cambridge, Mass: Harvard University Press. ISBN 0-674-03851-7. Спіс ключоў Кансі выкарыстоўвацца дагэтуль у кітайскіх слоўніках.
Аднак пасля моўнай рэформы 1983 у Кітаі традыцыйны набор радыкалаў Кансі стаў непрыдатным для пошуку і індэксацыі спрошчаных іерогліфаў. У 1893 годзе Камітэт па рэфармаванню кітайскай пісьменнасці выдаў "Табліцу ўніфікаваных індэксіруемых кампанентаў кітайскага іерогліфа""汉字统一部首表(草案)". Archived from the original on 24 May 2013., у якой налічваецца 201 знак.
Найбольш распаўсюджанай сістэмай зараз з'яўляюцца ключы Кансі, менавіта яны зараз выкарыстоўваюцца ў Unicode для выяўлення іерогліфаў.
Размяшчэнне ў іерогліфах
Ключы могуць размяшчацца ў любой частцы іерогліфа. Напрыклад, 女 знаходзіцца ў левай частцы іерогліфаў 姐, 媽, 她, 好, але можа быць і ўнізе: 妾.
Часцей за ўсё семантычныя ключы, якія ўказваюць на сэнс, размяшчаюцца злева альбо зверху іерогліфа, а фанетычныя ключы, якія ўказваюць на вымаўленне, знаходзяцца справа ці знізуChan, Yi-Chin (2013). Learning to Read Chinese: The Relative Roles of Phonological Awareness and Morphological Awareness (PDF) (Ph.D.).. Але гэта не строгія правілы, і існуе шмат выключэнняў.
Выгляд мноства ключоў змяняецца ў іерогліфе, часта яны звужаюцца, скарочваюцца, альбо могуць прымаць зусім іншую форму. +Змена формы ключаАрыгінальны ключАльтернатыўная формаПрыкладВыключэнне刀 дао (нож)刂 калі стаіць у правай частцы分, 召, але 刖切人 жэнь (чалавек)亻калі стаіць злева囚, 仄, 坐 , але 他从心 сін (сэрца)忄калі стаіць злева杺, 您, 恭, але 快水 шуэй (вада)氵калі стаіць справа汆, 呇, 沊б але 池沝火 хуо (полымя)灬 калі стаіць унізе伙, 秋, 灱, але 黑災犬 гоў (сабака)犭калі стаіць злева伏, 状, але 狙㹜
Гл. таксама Спіс ключоў Кансі
Крыніцы
Катэгорыя:Кітайская мова