Ключ 2 (іер. 丨, піньінь gǔn) са значэннем «вертыкальная рыса», другі па парадку з традыцыйнага спісу 214 іерагліфічных ключоў, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Можа выкарыстоўвацца самастойна ў якасці іерогліфа з тым жа значэннем.
У слоўніку Кансі налічваецца 21 знак з 49 030 з гэтым ключом.
Варыянты формы
Прыклады іерогліфаў
Дадатковыя рысыпрыклады0丨1丩2个 丫3中 丮 丯 丰 书4丱6串7丳8临9丵
У каліграфіі Адзіная вертыкальная рыса завецца 努 nǔ у аснове кітайскай каліграфіі. Уваходзіць у Восем прынцыпаў іерогліфа юн (永字八法 Yǒngzì Bāfǎ), які ляжыць у аснове кітайскай каліграфіі.
Крыніцы
Літаратура Fazzioli, Edoardo. Chinese calligraphy : from pictograph to ideogram : the history of 214 essential Chinese/Japanese characters (англ.). — New York: Abbeville Press (англ.), 1987. — ISBN 0-89659-774-1. Lunde, Ken. Appendix J: Japanese Character Sets // CJKV Information Processing: Chinese, Japanese, Korean & Vietnamese Computing (англ.). — 2-е выд. — Sebastopol, Calif.: O’Reilly Media, 2009. — ISBN 978-0-596-51447-1.
Спасылкі
Слоўнік Кансі анлайн Слоўнік іерогліфаў з індэксам іерагліфічных ключоў
Катэгорыя:Іерагліфічныя ключы