Уладзімір Адамавіч Кульчыцкі (, ст. Даўрыя, Борзінскі раён, Чыцінская вобласць, РСФСР — , Мінск) — беларускі нейрафізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Нейрафізіялогія» (2017), член-карэспандэнт НАН Беларусі па спецыяльнасці «Фізіялогія» (2000), доктар медыцынскіх навук (1989), прафесар (1998).
Біяграфія Скончыў Куйбышаўскі медыцынскі інстытут (1972).
У 1972—1975 гадах — траўматолаг Шар’інскай раённай бальніцы Кастрамской вобласці, у 1975—1986 гадах — старшы лабарант, асістэнт кафедры Куйбышаўскага медыцынскага інстытута. Лекар «Хуткай дапамогі» (1976—1986).
З 1989 года — навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1991 года — загадчык лабараторыі, з 2006 года — намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіКУЛЬЧЫЦКІ Уладзімір Адамавіч.
Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола (1979) — за распрацоўку праблемы бульбарных механізмаў генерацыі дыхальнага рытму.
Навуковая дзейнасць Даследаваў цэнтральныя механізмы фарміравання ноціцэппніўных рэфлексаў, працэсы структурнай і функцыянальнай рэарганізацыі нейронавых сетак мозгу. Даказаў, што функцыянальны стан клетак вентролатеральных аддзелаў даўгаватага мозгу з’яўляецца вызначальным фактарам для генерацыі дыхальнага рытму і фарміравання сімптаактівіруючых уплываў, якія рэгулююць тонус крывяносных сасудаў і сэрца. Сумесна з навукоўцамі Інстытута імя В. Керкхофа (Германія) эксперыментальна пацвердзіў мадулюючы ўплыў простагландынаў на тэрмаадчувальнасць нейронаў пярэдняга гіпаталамуса, што дазволіла абгрунтаваць канцэпцыю аб удзеле простагландынаў у механізмах нейранальнай пластычнасці. У даўгаватым мозгу выявіў групы нервовых клетак, якія залучаюцца ў механізмы нармалізацыі крывянага ціску пры артэрыяльнай гіпертаніі і рэгуляцыі болевай адчувальнасці. Вывучыў цэнтральныя механізмы сіндрому раптоўнай смерці. Распрацаваў метады ацэнкі эфектыўнасці тэрапеўтычных прыёмаў ва ўмовах клінікі, у прыватнасці, прадухілення дэструктыўных працэсаў у ствале галаўнога мозгу пасля пашкоджання галінак трайніковых або блукаючых нерваў, аптымізацыі пазітыўных тэрапеўтычных эфектаў фізічных фактараў, прафілактыкі арытмій сэрца, мадэлявання міжнейронных камунікацый, вывучэння функцыянальных асаблівасцяў нервовай сістэмы ў дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях Беларускага Палесся.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т. л. 9 манаграфій, 18 патэнтаў.
Бібліяграфія Центральная регуляция органной гемодинамики. СПб.: Наука, 1992 (в соавт.). Функции вентральных отделов продолговатого мозга. Мн.: Навука і тэхніка, 1993. Нейрофизиология защитных рефлексов. Мн.: Полибиг, 1998. Синдром смерти. Мн.: Полибиг, 1999 (в соавт.). Синдром жизни. 2-е изд., испр. и доп. Мн.: Бизнесофсет, 2002 (в соавт.). Регуляция функций при активации мозга. Мн.: Белпринт, 2004 (в соавт.). Механизмы действия лечебных физических факторов. Мн.: Бизнесофсет, 2007 (в соавт.).
Спасылкі Уладзімір Адамавіч Кульчыцкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нейрафізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі