Анатоль Радзівонавіч Рэ́шацілаў (; нар. ) — вучоны ў галіне сістэм кіравання, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1993).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Грыгор’еўка Курганскага раёна Растоўскай вобласці. У 1963 годзе скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут. З 1968 года працуе ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па даследаванні вымушаных ваганняў у нелінейных сістэмах. У сферу навуковых інтарэсаў уваходзяць такія галіны, як сучасная элементная база сістэм кіравання, перспектыўныя прылады аналагавай і лічбавай схематэхнікі, мадэляванне і праектаванне сілавых пераўтваральнікаў для кіравання электрычнымі машынаміРешетилов Анатолий Родионович // Сайт БДУІР. Устанавіў новы клас сістэмных характарыстык нелінейных звёнаў сістэм кіравання. Распрацаваў крытэрый устойлівасці вымушаных ваганняў і метад разліку каардынат ваганняў у нелінейных сістэмах адвольнай канфігурацыі. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод публікаванага: Системные характеристики нелинейных звеньев и скачки колебаний. — Мн., 1986. Электроника и микросхемотехника. Конспект лекций для студентов специальности I-53 01 07 «Информационные технологии и управление в технических системах». — Мн.: БГУИР, 2006. ЭУМКД по учебной дисциплине «Схемотехника в системах управления» для студентов специальности 1-53 01 07 «Информационные технологии и управление в технических системах». — 2012.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Решетилов Анатолий Родионович // Сайт БДУІР Решетилов Анатолий Родионович // Помощник студента БГУИР Решетилов Анатолий Родионович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі