Акадэмія навук і мастацтваў Косава (; ; ) — вышэйшая навуковая ўстанова Рэспублікі Косава.

Гісторыя і арганізацыя У 1950-я гады ў Косаве ставілася пытанне аб неабходнасці правядзення навуковых даследаванняў, арганізаваных на самым высокім узроўні. У 1953 годзе быў утвораны Інстытут албаналогіі, але ўжо праз 2 гады ён быў зачынены пад ціскам югаслаўскіх уладаў. У 1967 годзе Інстытут албаналогіі быў адроджаны і з таго моманту быў актыўна залучаны ў навуковае і культурнае жыццё рэгіёну.

У 1970-х гадах у Косаве ўзмацніўся нацыянальны рух за прадастаўленне краю свабоды, роўнай з іншымі югаслаўскімі рэспублікамі. Востра паўстала пытанне аб стварэнні ў Косаве вышэйшай навуковай установы. У 1974 годзе Асамблея Косава стварыла камісію па яе стварэнню. Акадэмія навук і мастацтваў Косава была заснавана 20 снежня 1975 года. Яе першым прэзідэнтам стаў Эсад Мекулі, які лічыцца заснавальнікам сучаснай албанскай паэзіі на тэрыторыі былой Югаславіі. У склад Акадэміі ўваходзяць чатыры аддзяленні: аддзяленне лінгвістыкі і літаратуры, аддзяленне сацыяльных навук, аддзяленне натуральных навук і аддзяленне мастацтваў.

Члены

У Акадэміі навук і мастацтваў Косава працуюць 24 штатныя і 11 асацыяваных членаў. Цяперашнім прэзідэнтам навуковай установы з’яўляецца прафесар Хівзі Ісламі, віцэ-прэзідэнтам — прафесар Паязіт Нушы. Ісуф Краснікі — генеральны сакратар Акадэміі навук і мастацтваў Косава. Кіраўніком аддзялення лінгвістыкі і літаратуры служыць паэт і пісьменнік Экрэм Баша, аддзялення сацыяльных навук — гісторык Юсуф Байрактары, аддзялення прыродазнаўчых навук — Фейзулах Краснікі і аддзялення мастацтваў — скульптар Люан Мулікі. Ганаровымі членамі былі або застаюцца такія выбітныя асобы, як албана-амерыканскі нобелеўскі лаўрэат Ферыд Мурад і маці Тэрэза.

Спасылкі Афіцыйны сайт Акадэміі навук і мастацтваў Косава

Катэгорыя:Прышціна Катэгорыя:Культура Косава Катэгорыя:Нацыянальныя акадэміі навук