«Бацька» () — драматычны фільм 2020 года рэжысёра Фларыяна Зелера. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Энтані Хопкінс і Алівія Колман.

На 93-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» стужка атрымала 2 узнагароды: «Найлепшы акцёр» і «Найлепшы адаптаваны сцэнарый».

Сюжэт Энтані ўжо далёка не малады і жыве адзін у лонданскай кватэры. Ён лічыць, што выдатна спраўляецца з усім сам, і дапамога яму не патрэбна, але вось яго дачка Эн іншага меркавання. Яна сабралася пераязджаць у Парыж і хоча знайсці бацьку сядзелку. Энтані ўпіраецца ўсімі магчымымі спосабамі, але ў яго кватэры пачынаюць адбывацца дзіўныя парадоксы — у гасцінай аказваецца старонні мужчына, дачка раптам мяняе выгляд, і кудысьці стаў знікаць любімы гадзіннік.

Акцёрскі склад Энтані Хопкінс — Энтані Алівія Колман — Эн Марк Гэціс — мужчына Алівія Уільямс — жанчына Імаджэн Путс — Лора Руфус Сьюэл — Пол

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 131 намінацыяй. Сярод найбольш значных прэмій: 2 прэміі «Оскар» 2 прэміі «BAFTA»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2020 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2020 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2020 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Кінарэжысёрскія дэбюты Катэгорыя:Фільмы Фларыяна Зелера Катэгорыя:Фільмы Sony Pictures Classics Катэгорыя:Фільмы Lionsgate Films Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях лаўрэатаў прэміі «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнарый»